Прыёмная выканкама
210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Тэлефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная > Беларуская версія  > Улада  > Выканаўчая ўлада  > Кіраўніцтва аблвыканкама

Кіраўніцтва аблвыканкама

Белавус Уладзімір Мікалаевіч Намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта (+375 212) 42–52–72 Версія для друку
Біяграфія Пытанні, якія курыруе
Нарадзіўся ў 1967 г. у в. Слабада Міёрскага раёна. У 1991 г. скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці ”Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва“, у 2011 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці ”Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне“.

З 1988 па 1996 гг. працаваў майстрам, прарабам Верхнядзвінскай перасоўнай механізаванай калоны – 44. У 1996-2002 гг. – першы намеснік начальніка, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Верхнядзвінскага райвыканкама. У 2002 – 2004 гг. – дырэктар унітарнага прадпрыемства ”Упраўленне капітальнага будаўніцтва  Верхнядзвінскага раёна“. У 2004 – 2007 гг. – намеснік старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама.

У 2007 – 2014 гг. – старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Віцебскага аблвыканкама. Са студзеня 2014 г. па чэрвень 2015 г. узначальваў УКП ”Цэнтр па цэнаўтварэнні ў будаўніцтву Віцебскай вобласці“.

З ліпеня 2015 г. – намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама.

Пытанні развіцця будаўнічага комплексу і арганізацый будаўнічай індустрыі, паліўна-энергетычнага комплексу, энергаэфектыўнасці, арганізацый горназдабыўной прамысловасці, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, добраўпарадкавання населеных пунктаў, надзвычайных сітуацый, каардынацыі дзейнасці па пытаннях збору, перапрацоўкі і нарыхтоўкі другаснай сыравіны, акрамя лому і адходаў чорных і каляровых металаў, утылізацыі адходаў.

Структурныя падраздзяленні аблвыканкама:

  • камітэт па архітэктуры і будаўніцтву;
  • галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Пытанні:

  • Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам "Віцебскаблпаліва";
  • арганізацый, якія ажыццяўляюць здабычу торфу і вытворчасць тарфяной прадукцыі;
  • Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Віцебскэнерга";
  • вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз";
  • іншых арганізацый Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь;
  • Віцебскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь;
  • унітарнага камунальнага прадпрыемства "Абласны цэнтр па энергазберажэнні Віцебскага аблвыканкама";
  • рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі "Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт";
  • адкрытага акцыянернага таварыства "Полацктранснафта Дружба";
  • іншых арганізацый канцэрна "Белнафтахім";
  • адкрытага акцыянернага таварыства "Віцебскаблаўтатранс" і іншых аўтатранспартных арганізацый;
  • Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аэранавігацыйнаму абслугоўванню паветранага руху "Белаэранавігацыя";
  • філіяла "Віцебскводтранс" рэспубліканскага ўнітарнага эксплуатацыйна-будаўнічага прадпрыемства "Днепра-Бугскі водны шлях";
  • транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі";
  • філіяла Транспартнай інспекцыі па Віцебскай вобласці Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь;
  • камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд";
  • рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог "Віцебскаўтадор";
  • іншых арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь;
  • упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама;
  • Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта";
  • Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам";
  • іншых арганізацый Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;
  • установы "Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь";
  • ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
  • іншых арганізацый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
  • адкрытага акцыянернага таварыства "Даламіт";
  • іншых арганізацый Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь;
  • камунальнага ўнітарнага вытворчага праектна-будаўнічага прадпрыемства "Віцебскаблсельбуд";
  • даччынага камунальнага праектна-вышукальнага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут Віцебсксельбудпраект";
  • абласнога дзяржаўнага ўнітарнага праектнага прадпрыемства "Інстытут Віцебскграмадзянпраект";
  • іншых праектных арганізацый;
  • дзяржаўнага праектна-рамонтна-будаўнічага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблрамбуд" Віцебскай вобласці;
  • адкрытага акцыянернага таварыства "Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г.Віцебск";
  • іншых будаўнічых арганізацый і арганізацый па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў;
  • спецыялізаваных будаўніча-мантажных арганізацый;
  • інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Віцебскай вобласці;
  • даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці";
  • Віцебскай абласной арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах";
  • унітарнага камунальнага прадпрыемства "Цэнтр па цэнаўтварэнні ў будаўніцтве Віцебскай вобласці";
  • арганізацый Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь;
  • грамадскіх арганізацый будаўнічай і транспартнай сферы;
  • галіновых прафсаюзаў.

Кіраўніцтва камісіямі:

  • абласной камісіяй па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, цепла- і электраэнергію;
  • камісіяй па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце;
  • камісіяй па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце;
  • камісіяй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта па ўсталяванні статусу грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый.