Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Абласны конкурс лялечных тэатраў і батлеек пройдзе ў Сянно

18.03.2019

У Сянно 22 сакавіка пройдзе пятае абласное свята-конкурс лялечных тэатраў і батлеек, паведамілі БЕЛТА ў Сенненскім райвыканкаме.

Штогадовая тэатральная падзея адбудзецца на сцэне раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. На працягу ўсяго дня спаборнічаць у сцэнічным майстэрстве будуць калектывы з 12 раёнаў Віцебскай вобласці агульнай колькасцю больш за 100 чалавек. На свяце яны пакажуць новыя пастаноўкі паводле вядомых народных казак. Уважлівымі і ўдзячнымі гледачамі традыцыйна стануць школьнікі і выхаванцы дзіцячых садоў райцэнтра і бліжэйшых населеных пунктаў.

Яшчэ адна добрая традыцыя свята - дабрачынная акцыя "Падарунак дзецям", у час якой творчыя калектывы вобласці дораць падарункі для выхаванцаў Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Арганізатары мерапрыемства - упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і Сенненскі райвыканкам.

БЕЛТА.

Версия для печати