Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Аршанскі раён павінен атрымаць новы імпульс развіцця - Наталля Качанава

16.05.2017 Орша і Аршанскі раён павінны атрымаць новы імпульс развіцця. Гэта адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, прадстаўляючы актыву Аршанскага раёна новага старшыню райвыканкама Леаніда Пянькоўскага.

Размаўляючы з журналістамі пасля сустрэчы з актывам, Наталля Качанава адзначыла, што Орша і Аршанскі раён заўсёды былі значнымі і знакавымі тэрыторыямі як для Віцебскай вобласці, так і для краіны ў цэлым. "Гэта добры сельскагаспадарчы раён, буйны індустрыяльны цэнтр. Увага да Оршы прыцягнута нездарма, - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. - Орша і раён павінны атрымаць новы імпульс развіцця, а веды і вопыт новага кіраўніка павінны быць рэалізаваны тут у поўнай меры. Дэпутацкі корпус і кіраўнікі ўсіх рангаў павінны выступіць адзінай камандай з новым старшынёй райвыканкама і рабіць усё, што неабходна для развіцця раёна". "Леанід Пянькоўскі доўгі час узначальваў Бешанковіцкі раён. Гэты раён у ліку лідараў у Віцебскай вобласці. Акрамя таго, Орша не чужая новаму кіраўніку, таму што ён менавіта тут пачынаў сваю працоўную дзейнасць і даволі доўга працаваў у Аршанскім раёне. Ён ведае ўсе пытанні, якія яму неабходна будзе вырашаць у самыя кароткія тэрміны", - падкрэсліла Наталля Качанава. "Прыемна, што сёння пра Леаніда Пянькоўскага добра гаварылі людзі, якія працавалі з ім у Бешанковіцкім раёне. Хацелася б, каб гэта назначэнне было ўдачным, таму што Прэзідэнт надае самую пільную ўвагу кадрам, якія працуюць на месцах - старшыням рай- і гарвыканкамаў. Таму што гэта людзі, за плячамі якіх стаяць не проста тэрыторыі, а прамысловасць, сельская гаспадарка, сацыяльная сфера і, самае галоўнае, людзі з іх праблемамі і клопатамі. Гэта вельмі важна", - заявіла кіраўнік Адміністрацыі. Сёння на пазачарговай сесіі Аршанскага райсавета Леанід Пянькоўскі зацверджаны на пасадзе Аршанскага раённага выканаўчага камітэта. Да гэтага ён кіраваў Бешанковіцкім раёнам.

Алёна Ціханава - БЕЛТА.

Версия для печати