Лаўрэатаў абласнога этапу конкурсу "Жанчына года - 2018" узнагародзілі ў Віцебску
01.02.2019
У Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і
мастацтваў 28 студзеня прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў абласнога
этапу рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года - 2018". У гэтым этапе
прынялі ўдзел жанчыны з усіх раёнаў вобласці. У выніку 23 жыхаркі рэгіёна
адзначаны на абласным этапе ў пяці намінацыях. Пяцёра жанчын прадставяць
Віцебскую вобласць у фінале конкурсу.
БЕЛТА.
Версия для печати