Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Лілія Ананіч: СМІ павінны адпавядаць запытам грамадства

04.04.2017 СМІ павінны адпавядаць запытам чытачоў, гледачоў, слухачоў і прадастаўляць дакладную інфармацыю. Аб гэтым заявіла журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч, якая сёння ў Полацку правяла прамую лінію і асабісты прыём грамадзян.

Міністр адзначыла, што ў яе засталося станоўчае ўражанне ад кожнага званка і асабістай размовы з грамадзянамі. "Былі звароты і па пытаннях работы СМІ, гучала тэма недакладнасці інфармацыі ў інтэрнэце. У нас сфарміравана неабыякавае грамадства. І мы бачым, што прэса павінна адпавядаць запытам чытача, гледача, слухача. І ў аснове гэтых патрабаванняў - дакладная інфармацыя. Праўдзівая інфармацыя служыць стваральным працэсам, - падкрэсліла міністр. - На праблемныя пытанні трэба глыбока глядзець. А калі проста вырываць, выхопліваць факты, то гэта не сапраўдная журналістыка, гэта непрафесійная работа".

Міністр дала высокую ацэнку полацкім выданням, у прыватнасці адзначыла газету "Полоцкий вестник", якая ў гэтым годзе святкуе 100-годдзе. "Вельмі сімпатычная газета, газета з традыцыямі, з добрым тыражом амаль 10 тыс. Для раённай газеты гэта важка. Значыць, выданне запатрабавана, газета патрэбна. Два разы на тыдзень выходзіць друкаваная версія, і гэта нараўне з інтэрнэт-рэсурсам, які працуе. Гэта добры ўзровень інфармавання насельніцтва", - сказала Лілія Ананіч. Пад старшынствам міністра сёння прайшло пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства, які ў пачатку верасня прыме Полацк. На пасяджэнні падрабязна разглядаліся пытанні падрыхтоўкі, удзельнікі пасяджэння выказвалі прапановы, пабывалі на асноўных пляцоўках будучага свята.

Алёна Ціханава - БЕЛТА.

Версия для печати