Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Наталля Качанава: справа гонару для ўсіх нас - зрушыць сітуацыю па Аршанскім раёне з мёртвага пункта

14.02.2019 У Оршы сёння адбылося выязное пасяджэнне Віцебскага аблвыканкама па пытаннях развіцця Аршанскага раёна. З боку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай прагучала строгая ацэнка работы мясцовых органаў улады.

"Часу на разгойдванне ў вас няма, час угавораў прайшоў. Мы павінны бачыць вынік і эфектыўнасць рашэнняў, якія падпісаны ўжо кіраўніком дзяржавы. Практычна ніводны ключавы паказчык эфектыўнасці работы за мінулы год не выкананы", - падкрэсліла Наталля Качанава. На яе думку, гэта перш за ўсё звязана з недаглядам у рабоце кадраў. "Іншай прычыны для невыканання пастаўленай задачы проста няма. Якія б рашэнні і прэферэнцыі па Аршанскім рэгіёне ні прымаліся на рэспубліканскім узроўні, пакуль тут не пачнуць працаваць кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, мясцовых органаў улады, нічога не атрымаецца", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Яна адзначыла, што пабывала ў шасці-сямі гарадах, аналагічных Оршы па колькасці насельніцтва, прадпрыемствах, інфраструктуры, але нідзе такой сітуацыі не бачыла. "Калі вы хочаце дасягнуць рэзультату, ён у вас будзе. Але гэта залежыць толькі ад вас. Неадкладна пачынайце працаваць. Справа гонару для ўсіх нас - перавярнуць і зрушыць сітуацыю па Аршанскім рэгіёне з мёртвага пункта", - сказала Наталля Качанава. Яна нагадала, што роўна паўгода мінула з моманту правядзення ў Оршы нарады з удзелам Прэзідэнта, на якой была дадзена прынцыповая ацэнка таму, што адбываецца, і праведзена змена ўрада. "На мой погляд, ніхто вывады не зрабіў. І перш за ўсё - мясцовыя органы ўлады. Усё, што вы прапаноўвалі, акумулявана ў нарматыўных актах, падпісаных кіраўніком дзяржавы. Чаму цяпер не рэалізуецца так, як трэба? Зацягваць ніхто не будзе, будуць уносіцца прапановы па кадрах, інакш не атрымліваецца", - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

БЕЛТА.

Версия для печати