Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Орша павінна пачынаць выкарыстоўваць больш уласных рэсурсаў для развіцця раёна - Аляксандр Лукашэнка

28.08.2020 Орша павінна пачынаць выкарыстоўваць больш уласных рэсурсаў для развіцця раёна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Оршу.

"Хваліцца пакуль няма чым. Вы пакуль жывяце за кошт дзяржавы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вы не думайце, што мы Оршу будзем несці на плячах і наступную пяцігодку. Тут ужо вам трэба будзе круціцца па поўнай".

У Оршы губернатар Віцебскай вобласці Мікалай Шарснёў расказаў Прэзідэнту, што ў цэлым сітуацыя ў рэгіёне не мяняецца, вобласць працуе стабільна, сацыяльна-эканамічная абстаноўка не напружаная. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як развіваюцца сферы будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, транспарту і сувязі, нафтаперапрацоўка і якім будзе да канца года валавы рэгіянальны прадукт. Чакаецца, што гэты паказчык па выніках года недабярэ 1-2 працэнты.

Кіраўніку дзяржавы таксама расказалі аб будаўніцтве ў рэгіёне новых сельскагаспадарчых вытворчасцей. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пытанні, якім чынам будаваць тую ці іншую ферму, павінны вырашацца на месцах. "Навошта на ўзровень Прэзідэнта цягнуць гэта? - запытаў ён. - Вы ж хочаце паўнамоцтвы перадаць зверху ўніз. Вось і забірайце іх. Чаму Прэзідэнт павінен вырашаць: будзе сам калгас гэта будаваць са сваімі людзьмі або ПМК".

У горадзе кіраўнік дзяржавы наведаў ТАА "Савушкін-Орша". Прэзідэнт азнаёміўся з развіццём прадпрыемства і паразмаўляў з яго працоўным калектывам. Работнікам "Савушкін-Орша" ён расказаў аб сваёй пазіцыі па развіцці раёна. "Вельмі шмат зроблена для гэтага горада. Не таму што гэта мая малая радзіма, а таму, што гэта быў прыклад для іншых такіх жа гарадоў (Барысава, Маладзечна, Баранавіч і іншых), як мы будзем іх развіваць. Мы ідзём тым шляхам, які намацалі ў Оршы. У наступным годзе мы гэту эпапею завершым і ўжо будзем з вас спаганяць вынік па поўнай, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Ведаю, што вам трэба яшчэ нешта зрабіць, пабудаваць, але гэта вы ўжо будзеце рабіць самі пры невялікай падтрымцы дзяржавы. Таму што акрамя Оршы ў нас яшчэ ёсць абласныя цэнтры, гарадскія пасёлкі і аграгарадкі, дзе трэба працаваць, і там работы нямала".

Адна з супрацоўніц прадпрыемства папрасіла Прэзідэнта пракантраляваць будаўніцтва паліклінікі ў новым мікрараёна Задняпроўе-3. Паводле інфармацыі мясцовай улады, будаўніцтва лячэбнай установы ўжо запланавана за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, паліклініку плануюць здаць у 2023 годзе.

Кіраўнік дзяржавы даручыў падысці да гэтага праекта "без празмернасцей". "Мы пабудуем столькі паліклінік, што яны будуць не загружаны. Варыянт гэтай паліклінікі павінен быць аптымальным, - звярнуў ён увагу. - Калі запланавалі - зробім".

БЕЛТА.

Версия для печати