Прыёмная выканкама
210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Тэлефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці назначаны Анатоль Ліневіч

29.07.2019

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Анатоля Ліневіча памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што спыніў свой выбар на кандыдатуры Анатоля Ліневіча, таму што той значны час працаваў у сельскай гаспадарцы і добра ведае гэту сферу. "Сёння трэба вельмі сур'ёзна разбірацца з сельскай гаспадаркай (у Віцебскай вобласці. - Заўвага БЕЛТА) і, самае галоўнае, не памыліцца", - падкрэсліў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да тэмы магчымага стварэння ў рэгіёне адзінай сістэмы кіравання АПК. Раней у Віцебскай вобласці былі сфарміраваны інтэграцыйныя структуры, якія аб'ядналі па некалькі гаспадарак.

Далей абмяркоўвалася неабходнасць падрыхтоўкі праекта па далейшым развіцці сельгасарганізацый вобласці, стварэнні адзінай сістэмы кіравання галіной, каб сканцэнтраваць рэсурсы і практычна на 60 працэнтаў вызваліць арганізацыі ад даўгавога цяжару. "Каб гэта эпапея не вылілася ў тое, што мы нейкую аддушыну дадзім для стратных гаспадарак, якія так ці інакш аб'ядноўваюцца ў гэтыя структуры", - папярэдзіў Прэзідэнт. Ён звярнуўся да Анатоля Ліневіча: "Хацелася, каб вы, зыходзячы са свайго вопыту, уніклі ў гэту праблему". Аляксандр Лукашэнка паабяцаў у бліжэйшы час вярнуцца да абмеркавання праекта ўказа і прыняць канчатковае рашэнне па ім. Нарадзіўся Анатоль Ліневіч у 1968 годзе ў вёсцы Сухопаль Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1992 год), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (2004), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2008). Пачынаў працоўны шлях у 1992 годзе начальнікам мехатрада саўгаса "Ружанскі" Пружанскага раёна. У 2000 годзе стаў старшынёй калгаса імя Ленінскага камсамола, у 2002 - дырэктарам ААТ "Жураўлінае" ў тым жа раёне, а ў 2007 узначаліў ААТ "Агракамбінат "Мачулішчы" Мінскага раёна. У 2011-2012 гадах працаваў першым намеснікам генеральнага дырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Агракамбінат "Мачулішчы". З 2012 па 2016 год займаў розныя пасады ў Пружанскім і Дзяржынскім раённых выканаўчых камітэтах. Да назначэння памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч працаваў старшынёй Капыльскага райвыканкама.

БЕЛТА.

Версія для друку