Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Прэзідэн т Беларусі заслухаў даклад старшыні Віцебскага аблвыканкама аб ходзе жніва ў рэгіёне

13.08.2019 Ход уборачнай кампаніі ў краіне па-ранейшаму застаецца ў полі зроку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Профільныя кіраўнікі, а таксама старшыні аблвыканкамаў без адрыву ад работ у палях у штодзённым рэжыме інфармуюць кіраўніка дзяржавы аб сітуацыі. Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня заслухаў падрабязны даклад губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарснёва аб ходзе жніва ў рэгіёне.

На сённяшні дзень у рэгіёне ўбрана 60 працэнтаў плошчаў, у засеках ужо больш за 650 тыс. т збожжа. Павялічваць гэту лічбу належнымі тэмпамі аграрыям пакуль перашкаджае надвор'е. У прыватнасці, сёння з-за дажджоў палявыя работы ў вобласці фактычна спынены. Разам з тым, як далажыў Мікалай Шарснёў, аптымізм аграрыі не страчваюць - як толькі дадуць магчымасць умовы надвор'я, за справу возьмуцца з максімальнай аддачай і эфектыўнасцю. Прэзідэнт таксама цікавіўся ходам уборкі лёну ў Віцебскай вобласці. На бягучы момант у рэгіёне ўжо выцераблена амаль 75 працэнтаў плошчы лёну, што складае 10 тыс. га.

БЕЛТА.

Версия для печати