Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Віцебск вывучыць сітуацыю з каранавірусам

04.12.2020 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць.

Прыляцеўшы ў Віцебск, кіраўнік дзяржавы накіраваўся ў Віцебскі абласны клінічны радзільны дом. Тут яму далажылі аб дзейнасці гэтай установы аховы здароўя і яе рабоце ва ўмовах COVID-19.

Паводле слоў галоўнага ўрача раддома Алены Леановіч, ва ўстанове амаль 150 ложкаў. Тут наглядаюцца цяжарныя жанчыны з каранавірусам з усёй вобласці. У параўнанні з першай хваляй, захворванне ў будучых мам праходзіць больш складана, пнеўманія можа развіцца ў любы з перыядаў цяжарнасці. "У нас двайная задача - аказанне дапамогі маці і выратаванне малыша", - падкрэсліла Алена Леановіч.

Цяпер у раддоме знаходзяцца 45 жанчын з каранавіруснай інфекцыяй (усяго ў краіне 600 цяжарных з COVID-19), 25 з іх ужо нарадзілі. Усе дзеці здаровыя. Малышоў у мам, якія захварэлі, забіраюць адразу ж пасля нараджэння. Як толькі яна паправілася, ёй прыносяць дзіця. "Усе нашы мамы гэта разумеюць і нармальна да гэтага ставяцца", - адзначыла галоўны ўрач.

"Малайчына, што не паслухала гэтых прадстаўнікоў СААЗ: трэба ж было дайсці да таго, каб рэкамендаваць не забіраць дзіця ў маці ў той час, калі яна інфіцыравана", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У час наведвання раддома кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з метадамі лячэння пацыентаў з інфекцыяй COVID-19. Прэзідэнт наведаў палаты інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі для дзяцей, а таксама пасляродавыя палаты і палаты дародавага знаходжання. У раддоме Аляксандр Лукашэнка пагутарыў і з парадзіхамі. "Я не дарэмна казаў, што ў нас паніку стварылі яшчэ пры першай хвалі, і ўсе лічаць, што каранавірус страшнейшы за анкалогію. А яшчэ адусюль крычаць: "Ай-яй-яй!" - адзначыў ён. - Нічога падобнага. Я вам жадаю добрага настрою, усё астатняе - за імі (урачамі. - Заўвага БЕЛТА) і за мной. Выздараўлівайце, і дзякуй вам за дзетак!"

У Віцебску Аляксандр Лукашэнка таксама прыняў удзел у пасяджэнні абласнога штаба па пытаннях процідзеяння каранавіруснай інфекцыі ў вобласці. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што прыляцеў у Віцебск, каб пераканацца ў рэальным стане спраў на месцах з лячэннем людзей. "Лячэннем наогул і на злобу дня - каранавірус", - растлумачыў ён.

"Сітуацыя ў свеце вельмі напружаная, калі не сказаць больш. Няпростая сітуацыя і ў Беларусі. Ёсць такая фраза, якую мы ўсе гаворым: сітуацыя няпростая, але пад кантролем", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Пры гэтым ён звярнуў увагу: галоўны паказчык - гэта смяротнасць. "У Віцебскай вобласці, якая ў нас сёння не лепшая, за суткі памерлі двое, за мінулыя - нуль. Патрабаванне будзе перш за ўсё - захаванасць жыцця, - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. - Я хачу, каб усе пачулі: галоўнае - захаваць жыццё чалавеку. Усё астатняе другараднае: хопіць сродкаў індывідуальнай аховы, не хопіць, будуць лякарствы, не будуць. Без лякарстваў выратавалі чалавека - дзякуй. З лякарствамі выратавалі - таксама вам дзякуй. Але загінуў чалавек - за кожнага адкажаце. Вось што самае галоўнае - захаваць жыццё чалавека".

Аб сваім намеры пабываць у шэрагу рэгіянальных медустаноў, занятых у лячэнні хворых на каранавірусную інфекцыю, Прэзідэнт заявіў у час нядаўняга наведвання 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Віцебскі абласны клінічны радзільны дом быў адкрыты пасля рэканструкцыі 11 ліпеня 2008 года, ва ўрачыстай цырымоніі прымаў удзел Аляксандр Лукашэнка. У той час лячэбная ўстанова называлася Віцебскі гарадскі клінічны радзільны дом нумар 1 і была перайменавана ў 2011 годзе. У 2016 годзе праведзена рэарганізацыя структуры Віцебскага абласнога раддома - да яго далучаны чатыры жаночыя кансультацыі Віцебска. Цяпер ва ўстанове працуюць 535 чалавек, у тым ліку 125 урачоў і 198 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

Пацыенткам тут даступны поўны спектр акушэрскай, гінекалагічнай і неанатальнай дапамогі. Раддом з'яўляецца абласным перынатальным цэнтрам трэцяга ўзроўню, які ажыццяўляе кругласутачна экстранную і планавую спецыялізаваную дапамогу, у тым ліку дзяўчынкам да 18 гадоў.

Сюды звяртаюцца жыхаркі не толькі беларускіх, але і расійскіх рэгіёнаў. Патэнцыял установы дазваляе эфектыўна аказваць платныя медыцынскія паслугі замежным грамадзянам. За апошнія 10 гадоў Віцебскі абласны раддом стаў месцам нараджэння дзетак 500 расіянак.

Важна, што ў раддоме створаны ўмовы для выходжвання і рэабілітацыі дзяцей з перынатальнай паталогіяй, у тым ліку неданошаных з вельмі нізкай масай цела, прыроджанымі парокамі развіцця. У выніку выжывальнасць у абласным раддоме складае 100 працэнтаў.

У існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі Віцебскі абласны раддом аказвае дапамогу пацыенткам з каранавіруснай інфекцыяй з Віцебска і вобласці, а таксама цяжарным і гінекалагічным пацыенткам з прыкметамі ВРВІ, гарачкі і іншай рэспіраторнай паталогіяй. У перыяд першай хвалі з красавіка па ліпень тут атрымалі дапамогу 114 жанчын з COVID-19 і з ліку кантактаў першага ўзроўню, а з лістапада да гэтага часу - 94.

 

БЕЛТА.

Версия для печати