Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Прэзідэнт падпісаў указ аб развіцці АПК Віцебскай вобласці

25.02.2020 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў указ нумар 70 "Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У мэтах нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і загрузкі вытворчых магутнасцей Віцебскаму аблвыканкаму прадастаўлена права па ўзгадненні з Саветам Міністраў фарміраваць сыравінныя зоны і аграпрамысловыя аб'яднанні з удзелам арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па перапрацоўцы і вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Арганізацыі, уключаныя ў сыравінную зону, будуць праводзіць адзіную вытворчую, фінансавую ўліковую палітыку.

Ва ўказе прадугледжаны механізмы ўрэгулявання фінансавых адносін паміж суб'ектамі гаспадарання Віцебскай вобласці (рэструктурызацыя абавязацельстваў паміж прадпрыемствамі і іх крэдыторамі).

Акрамя таго, дакумент змяшчае меры, накіраваныя на замацаванне кадраў у вёсцы, у тым ліку падтрымку маладых спецыялістаў.

БЕЛТА.

Версия для печати