Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Пытанні з эпідсітуацыяй у рэгіёнах на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя

16.04.2020 Кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя будзе персанальна курыраваць рэгіёны па пытаннях з эпідсітуацыяй, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава перад сустрэчай з медыкамі ў Віцебску.

"Гэта дае магчымасць лепш кантраляваць абстаноўку і хутка прымаць неабходныя рашэнні. Міністр Уладзімір Каранік курыруе Віцебскую вобласць. Безумоўна, ён жа адказвае і за ўсю сістэму аховы здароўя краіны. Першы намеснік Дзмітрый Піневіч адказвае за Мінск, намеснік міністра Алена Богдан замацавана за іншымі абласцямі, у якіх эпідсітуацыя больш спакойная", - сказала Наталля Качанава.

У Віцебску праходзіць сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка з медыкамі. Яны абмяркуюць актуальныя пытанні ў рабоце ўстаноў аховы здароўя і барацьбе з каранавірусам у рэгіёне.

БЕЛТА.

Версия для печати