Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў павіншаваў дубровенскіх школьнікаў з Днём ведаў

01.09.2017 Дзень ведаў… Хвалюючы і асаблівы дзень для школьнікаў, для іх бацькоў і педагогаў. Новы навучальны год — новыя падзеі, новыя незабыўныя імгненні, новыя карысныя звесткі, новыя школьныя сябры. У гэтым годзе ў сістэме адукацыі Беларусі шэраг змяненняў: абноўлены вычэбныя праграмы і падручнікі, намечаны новыя падыходы да выхавання юнага пакалення.









З 1 верасня ў Беларусі да заняткаў прыступілі каля 1 мільёна вучняў, у тым ліку 110 тысяч першакласнікаў. К новаму навучальнаму году ў краіне расчынілі дзверы 2 школы-новабудоўлі і 6 дашкольных устаноў адукацыі.

Прыемны падарунак у гэтым навучальным годзе атрымалі вучні і настаўнікі сярэдняй школы №1 г.Дуброўна. Тут завершаны капітальны рамонт двух будынкаў і стадыёна. Значна абноўлена матэрыяльна-тэхнічная база: набыты новы камп’ютарны клас, мультыборды, інтэрактыўныя праэктары, тэлевізары, школьная мэбля, абсталяванне на харчблок і нават робататэхніка.
Каля 52 тыс. рублёў накіравана на набыццё спартыўнага абсталявання і трэнажораў, а таксама ігравога інвентару для груп падоўжанага дня. У цэлым на рамонтна-будаўнічыя работы ў першай школе затрачана каля 2 мільёнаў рублёў. Такіх укладанняў у адукацыйную сферу на Дубровеншчыне не было ніколі раней. Зараз перад педагогамі школы — вялікая адказнасць — паказаць добрыя вынікі сваёй працы, у першую чаргу, якасць адукацыі і выхавання вучняў. Бо, як падкрэсліў на Рэспубліканскім педагагічным савеце Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, ад карпатлівай працы педагогаў залежыць, якімі сённяшнія дзеці войдуць у мір дарослых.З нагоды свята Дня ведаў у абноўленую школу завіталі старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хама, старшыня Дубровенскага райвыканкама Алег Лындзін і іншыя прадстаўнікі ўлады.

У сваім прывітальным слове губернатар вобласці Мікалай Шарснёў падкрэсліў, што на Віцебшчыне шмат увагі ўдзяляецца сістэме адукацыі.

Матэрыяльныя ўкладанні павінны даваць свой вынік — якасную адукацыю вучняў як у горадзе, так і ў вёсцы.
Звяртаючыся да прысутных М.Шарснёў адзначыў: “Вам па сілах пераадолець усе цяжкасці, стаць па-са¬праўднаму адукаванымі людзьмі і ўнесці свой уклад у будучыню рэспублікі”.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што самае галоўнае, каб сённяшнія навучэнцы сталі сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны: “Не так важна: атрымаеце вы вышэйшую адукацыю, будзеце працаваць у навуцы ці сельскай гаспадарцы, галоўнае — каб вы адносіліся да сваёй справы з натхненнем і адказнасцю. Бо ад гэтага залежыць, якой будзе наша краіна ў будучым”.Мікалай Мікалаевіч павіншаваў настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў з пачаткам новага навучальнага года. Пажадаў педагогам і бацькам прафесійных поспехаў, мудрасці і цярпення. Вучням — настойлівасці, выдатных адзнак, творчасці і насычанага разнастайнага жыцця і ўручыў школе сертыфікат на 250 тысяч рублёў.

Да слоў віншавання далучыўся і старшыня Дубровенскага райвыканкама Алег Лындзін і выказаў удзячнасць высокім гасцям за ўвагу і дапамогу, якія аказвае аблвыканкам Дубровеншчыне. “Зараз ў нашым раёне праводзіцца вялікая аднаўленчая работа. І адным з галоўных аб’ектаў гэтай работы сталі ўстановы адукацыі горада. Мы бачым, якой стала і сярэдняя школа №1. Дзякуй вялікі за гэта”, — сказаў Алег Лындзін.

Галоўнымі героямі на свяце, безумоўна, былі першакласнікі. Іх віталі старэйшыя сябры — будучыя выпускнікі школы — адзінаццацікласнікі. Усе разам яны выпусцілі ў неба рознакаляровыя шары і загадалі свае жаданні.

А старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў уручыў першакласнікам падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка вучэбна-метадычны комплекс “Беларусь — наша Радзіма”.Адзвінеў першы званок. Заняткі пачаліся з урока, які меў назву “Беларусь — мая Айчына”. Так быў дан старт новаму навучальнаму году.

Дарэчы, у добры шлях па краіне ведаў на Дубровеншчыне ў 2017-2018 навучальным годзе пакрочылі 1505 вучняў школ, з іх 161 першакласнік, а дзіцячыя садкі расчынілі дзверы для 505 выхаванцаў.

Святлана ШУРПАКОВА, "Дняпроўская праўда".
Версия для печати