Прыёмная выканкама
210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Тэлефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

У Віцебску вызначаны лаўрэаты літаратурнай прэміі імя П.Броўкі

26.12.2019 У Віцебску падвялі вынікі конкурсу на саісканне абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі за 2019 год, паведамілі ў аблвыканкаме.

На атрыманне прэстыжнай узнагароды Віцебскага аблвыканкама ў трох намінацыях у гэтым годзе прэтэндавалі 15 аўтараў. Па рашэнні спецыяльнай камісіі ў намінацыі "Проза (у тым ліку публіцыстыка і драматургія)" адзначаны Валерый Марчанка за кнігу "Афган: разведка ВДВ в действии". Пераможцай у намінацыі "Паэзія" стала Надзея Салодкая за кнігі вершаў "Мір вашаму дому: выбранае" і "Разноцветные ситцы". Лепшай у намінацыі "Літаратура для дзяцей" прызнана Ірына Багданава за кнігі "Неленивая вакцина", "Мама с папой не стареют", "Дружба всем нужна всегда" і "Если вместе улыбаться" з серыі "Наша дружная семья".

"Усе творы, прадстаўленыя на саісканне прэміі, былі дастойнымі. Літаратары, якія сталі ў гэтым годзе лаўрэатамі, прызнаны лепшымі заслужана: іх работы ва ўсіх трох намінацыях аб'ядноўваюць глыбокая праніклівасць, душэўнасць, разуменне тэмы, якую раскрывае аўтар", - адзначыў начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі.

Урачыстая цырымонія ўручэння прэмій і ўшаноўванне яе лаўрэатаў адбудзецца ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Леніна 27 снежня.

Абласная літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі ўручаецца з 2012 года. Узнагарода прызначана падтрымаць пісьменнікаў і паэтаў Віцебшчыны, адзначыць іх уклад у развіццё нацыянальнай літаратуры і культуры.

БЕЛТА.


Версия для печати