Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Выстава графікі Латвійскай акадэміі мастацтваў адкрываецца ў Віцебску

16.11.2017 Графіка Латвійскай акадэміі мастацтваў прадстаўлена на выставе ў Арт-цэнтры Марка Шагала ў Віцебску, паведамілі ў гэтай установе культуры.

 Вернісаж адбудзецца сёння ў 17.00. У адкрыцці выставы прымуць удзел консул Лавійскай Рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя і прафесар кафедры графікі Латвійскай акадэміі мастацтваў Анатоль Шандураў. У віцебскай экспазіцыі каля 40 графічных работ студэнтаў і выкладчыкаў акадэміі. Кампазіцыі выкананы ў розных тэхніках - гэта і ксілаграфія, і літаграфія, і акватынта, і інш. "На працягу амаль стагоддзя кафедра графікі адыгрывае вядучую ролю ў развіцці латвійскай нацыянальнай мастацкай школы. Кафедра садзейнічала фарміраванню некалькіх мастакоў і ўнесла значны ўклад у развіццё новых напрамкаў графічнага мастацтва. У значнай ступені дзякуючы акадэміі мастацтваў латвійская графіка вылучаецца ў агульнаеўрапейскай мастацкай прасторы сваёй нацыянальнай самабытнасцю”, - адзначылі з Арт-цэнтры. Цяпер на профільнай кафедры падрыхтоўка вядзецца па двух напрамкам - графічнае мастацтва і мастацтва кнігі.

Выстава будзе працаваць у Віцебску да 10 снежня.

БЕЛТА.

Версия для печати