Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Вызначаны фіналісты адборачнага тура міжнародных конкурсаў "Славянскага базару ў Віцебску"

27.01.2020 У час падрыхтоўкі да XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Міністэрства культуры праводзіць адбор прадстаўнікоў Беларусі на ўдзел у XXIX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні і XVIII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінкульта.

У Маладзёжным тэатры эстрады 23 студзеня адбыўся другі этап адборачных тураў да міжнародных конкурсаў: экспертныя групы праглядалі прадстаўленыя прэтэндэнтамі відэаматэрыялы. Паступіла 69 заявак, у тым ліку ад прадстаўнікоў абласцей і Мінска, устаноў адукацыі і культуры, падпарадкаваных профільнаму міністэрству. У выніку вызначаны па 10 выканаўцаў для ўдзелу ў фінале нацыянальнага адбору.

Удзельнікамі заключнага праслухоўвання адборачных тураў да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" сталі Вольга Булай (Віцебская вобласць), Раман Валазнёў (Мінск), Аліна Гулевіч (Гродзенская вобласць), Яна Жураўская (Віцебская вобласць), Павел Козіч (Мінск), Кацярына Лазука (Мінск), Настасся Лейкіна-Язева (Віцебская вобласць), Дар'я Рудко (Брэсцкая вобласць), Аляксандр Саванец (Мінск), Аліна Чыжык (Гродна).

У лік удзельнікаў заключнага праслухоўвання адборачных тураў да дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" увайшлі Марыя Хасан Альхафез (Гомель), Елісей Касіч (Віцебская вобласць), Стафанія Круглая (Мінск), Ангеліна Ламака (Віцебская вобласць/ Мінск), Лізавета Мея (Мінская вобласць), Арына Пехцерава (Магілёў), Дзмітрый Пухоўскі (Магілёў), Надзея Раманоўская (Віцебская вобласць), Марыя Садыгава (Гомель), Ульяна Цішчанка (Магілёў).

Фінал нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў пройдзе 14 сакавіка ў Палацы культуры Ліды.

БЕЛТА.

Версия для печати