Завод міжнароднага холдынга "Мадэрн-Экспа" адкрыўся ў Віцебску
11.05.2017
Афіцыйнае адкрыццё завода па вытворчасці
гандлёвага абсталявання міжнароднага холдынга "Мадэрн-Экспа" адбылося
11 мая ў Віцебску. Запуск завода даў магчымасць стварыць для горада больш за
200 рабочых месц, а ў будучым іх колькасць будзе павялічвацца. Вытворчая плошча
прадпрыемства на тэрыторыі набытых невыкарыстоўваемых памяшканняў ААТ
"Віцязь" складае 25 тыс. кв. м і абсталявана найноўшымі тэхналогіямі
па металаапрацоўцы.
Версия для печати