Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Зніжэнне падаткаў і мараторый на праверкі - Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці Аршанскага раёна

03.01.2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 506 "Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці", якім зацвярджаецца праграма развіцця гэтага рэгіёна на перыяд да 2023 года. Аб гэтым  паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У праграму ўключаны мерапрыемствы, накіраваныя на вырашэнне ключавых праблем Аршанскага раёна. Яе мэтай з'яўляецца стварэнне ўмоў для комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, павышэнне якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва, стымуляванне прадпрымальніцтва, рост даходаў мясцовага бюджэту. Для гэтага плануецца рэалізаваць шэраг эканамічных, фінансавых, падатковых, адміністрацыйных і стымулюючых мер.

Так, на тэрыторыі раёна ўстанаўліваецца асаблівы рэжым падаткаабкладання як для новых, так і для дзеючых суб'ектаў гаспадарання: прадпрыемствы будуць вызвалены ад выплаты ПДВ пры ўвозе тэхналагічнага абсталявання, зніжаюцца стаўкі падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання да 1 працэнта, змяншаюцца адлічэнні на пенсійнае страхаванне, а адтэрміноўка (растэрміноўка) па выплаце падаткаў будзе адбывацца без налічэння працэнтаў за яе выкарыстанне. Акрамя таго, у праграме прадугледжаны меры для развіцця інвестыцыйнай дзейнасці. Напрыклад, для аператыўнага прыняцця рашэнняў права на распараджэнне неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай форме ўласнасці, прадастаўляецца Аршанскаму райвыканкаму.

На тэрыторыі раёна дазваляецца прымяненне будаўнічых і тэхнічных норм, устаноўленых у ЕС, ЕАЭС і КНР, з правядзеннем дзяржаўных экспертыз праектнай дакументацыі без яе адаптацыі да дзеючых нарматываў. Пры стварэнні або пашырэнні вытворчасцей прадпрыемствы раёна вызваляюцца ад пакрыцця страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай выторчасцей, а таксама ад кампенсацыйных выплат кошту ліквідаваных аб'ектаў расліннага свету. Для дадатковага разняволення дзелавой ініцыятывы ў Аршанскім раёне адбудзецца далейшае ўпарадкаванне праверачнай дзейнасці, а таксама дэкрыміналізацыя эканамічных рызык. Так, да 31 снежня 2023 года ўводзіцца мараторый на правядзенне выбарачных праверак, а для пазапланавых праверак вызначаецца выключны пералік выпадкаў іх правядзення.

Акрамя таго, прадугледжваецца мінімізацыя выпадкаў утрымання пад вартай абвінавачаных і падазроных ва ўчыненні эканамічных злачынстваў на карысць мер стрымання, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства.

Асобныя палажэнні ўказа накіраваны на матэрыяльнае стымуляванне работы кадраў шляхам увязкі ўзроўню заработнай платы кіраўнікоў арганізацый і дзяржслужачых з вынікамі выканання праграмы развіцця Аршанскага раёна. Прадугледжваецца зняцце абмежавання па каэфіцыенце суадносін заработнай платы кіраўніка і сярэдняй зарплаты па арганізацыі. Найбольш эфектыўныя меры па развіцці Аршанскага раёна будуць у далейшым распаўсюджаны на іншыя рэгіёны рэспублікі і створаць аснову комплекснага плана мерапрыемстваў па іх развіцці.

БЕЛТА.

Версия для печати