Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Главная > Беларуская версія  > Эканоміка  > Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Віцебская вобласць знаходзіцца ў паўночным глебава-экалагічным рэгіёне. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 1251,9 тыс. га, у тым ліку ворныя землі – 788,4 тыс. га. Распаханасць складае 63 працэнта.

Бал урадлівасці сельскагаспадарчых угоддзяў – 26,2, раллі – 28,3.

У вобласці функцыянуе 231 сельскагаспадарчая арганізацыя, сярэдняспісачная колькасць работнікаў складае 37,3 тыс. чалавек.

Сельская гаспадарка вобласці спецыялізуецца на развіцці мяса-малочнай жывёлагадоўлі, кормавытворчасці, вырошчванні збожжавых, зернебабовых і тэхнічных культур.

Удзельная вага жывёлагадоўлі ў аб’ёме валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі складае 63,1 працэнта, раслінаводства – 36,9 працэнтаў.