Віцебск адзначыў 1045-годдзе

01.07.2019 У Віцебску прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 1045-годдзю горада і 75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Летнім амфітэатры адбыўся канцэрт "Мой горад - мая любоў!", у час якога былі ўручаны ганаровыя граматы Віцебскага аблвыканкама, адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі "Віцябчанін года" і званні "Ганаровы грамадзянін горада Віцебска".


БЕЛТА.