01.07.2019
У Віцебску прайшлі святочныя мерапрыемствы,
прысвечаныя 1045-годдзю горада і 75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў. У Летнім амфітэатры адбыўся канцэрт "Мой горад - мая
любоў!", у час якога былі ўручаны ганаровыя граматы Віцебскага
аблвыканкама, адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі "Віцябчанін
года" і званні "Ганаровы грамадзянін горада Віцебска".