Мэта – адраджэнне і далейшае развіццё традыцыйных вясельных абрадаў як састаўной часткі традыцыйнай культуры, а таксама ўкаранення аўтэнтычных абрадаў вяселля Віцебшчыны ў сучасную абрадавую практыку.
У свяце-конкурсе прымаюць удзел фальклорныя калектывы вобласці, асобныя выканаўцы, творчыя калектывы,клубы нацыянальнай кухні, фальклору і гульні, супрацоўнікі Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў Віцебскай вобласці.
Праграма свята-конкурсу ў гэтым годзе прадугледжвае:
рэканструкцыя вясельнага абрада пач. ХХ ст. (на матэрыялах Ушацкага, Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў);
творчая конкурсная праграма калектываў і асобных выканаўцаў Віцебскай вобласці;
прэзентацыя абрадавых страў і “вясельных куткоў”.
Дадзенае свята-конкурс заклікана паказаць і зберагчы самыя цікавыя, забытыя самабытныя элементы вясельнага абрада.
Конкурсная праграма ўдзельнікаў будзе праходзіць на канцэртнай сцэне ДУК “Ушацкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”. Пры ацэнцы выступленняў будзе ўлічвацца выкарыстанне ў рэпертуары аўтэнтычнага рэгіянальнага матэрыялу, ужыванне традыцыйных касцюмаў, музычных інструментаў і адпаведнага рэквізіту, а таксама захаванасць мясцовага дыялекту.
Акрамя конкурсу вясельных звычаяў і праслухоўвання вясельных спеваў ў межах свята адбудзецца конкурс на лепшае афармленне і прэзентацыю “вясельнага кутка”. Кожны раён афармляе свой куток з дапамогай вясельных рэчаў, рукадзелля, традыцыйных вясельных убранняў, элементаў вясельнай вопраткі і інш. і прадстаўляе 1-2 адметныя абрадавыя стравы, прымеркаваныя для пэўнага вясельнага этапу (сватанне, заручыны, дзявочы вечар, вясельнае застолле, перазовы і інш.).
Дадзены конкурс будзе праводзіцца ў фае ДУК “Ушацкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Тэлефоны для даведак:
г.Віцебск: 8 (0212) 35-91-46; маб. 8 (029) 593-68-72 (вядучы метадыст ДУ “Віцебскі АМЦНТ” Уліновіч Надзея Васільеўна)
21 кастрычніка 2017 г.
г.п. Ушачы
Да 10.00 – Заезд, рэгістрацыя ўдзельнікаў свята-конкурсу, спецыялістаў па фальклору, гасцей (РЦКіНТ, вул. Ленінская, д. 27);
10.30-13.00 – Рэканструкцыя вясельнага абрада пач. ХХ ст. (на матэрыялах Ушацкага, Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў);
13.30-14.00 – Прэзентацыя абрадавых страў і вясельных куткоў (фае РЦКіНТ)
14.00-16.30 – Конкурсны прагляд элементаў традыцыйнага вясельнага абраду Віцебшчыны і творчых конкурсных праграм (глядацкая зала Цэнтра культуры);
16.30-17.30 – Выступленне кандыдата філалагічных навук, этнографа, фалькларыста Івана Іванавіча Крука і магістра педагогікі Аксаны Веньямінаўны Катовіч.
Выступленне загадчыка аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, дацэнта Валодзінай Таццяны Уладзіміраўны.
Выступленне старшага навуковага супрацоўніка аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Кухаронак Таццяны Іванаўны.
17.30-18.00 – Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў абласнога свята-конкурсу “Вялікая вясельніца-2017”. Ад’езд.