Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Телефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
Витебский областной исполнительный комитет
Анонсы
Главная > Анонсы

25 студзеня ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбудзецца адкрыццё выставы “Кракаўскія калядныя батлейкі”

22.01.2018 25 студзеня а 16-й гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Кракаўскія калядныя батлейкі”. Выстаўка падрыхтавана Гістарычным музеем горада Кракава і Польскім Інстытутам у Мінску.

Кракаўскія батлейкі (ад польскага – Betleem — назва г. Віфлеема)  – гэта багата аздобленыя сцэны Божага Нараджэння з архітэктурнай спасылкай на адметнасці Кракава. Стылёвая разнастайнасць кракаўскіх касцёлаў стала для стваральнікаў батлейкі крыніцай натхнення. Гэта форма батлейкі сфармавалася ў XIX ст., распаўсюдзілася ў XX ст. і культывуецца дагэтуль, з'яўляючыся правобразам сучасных батлеек.

Гістарычны музей Кракава з 1946 года ладзіць штогадовыя конкурсы і выставы батлеек, якія вылучаюцца надзвычайнай рэлігійнай, мастацкай, патрыятычнай і гістарычнай каштоўнасцю. Рэгламент на роўных правах дапускае да ўдзелу ў конкурсе працы прафесіяналаў (архітэктараў, мастакоў) і мастакоў-аматараў. На дадзенай выставе прадстаўлены батлейкі з фондаў Гістарычнага музея горада Кракава, якія атрымлівалі найвышэйшыя адзнакі і ўзнагароды. Адметнасцю кракаўскіх батлеек з’яўляюцца сцэны з персанажамі гістарычнымі (каралямі, нацыянальнымі героямі, заслужанымі і вялікімі палякамі) і легендарнымі (напр., Трубачом, панам Твардоўскім). Некаторыя батлейкі маюць сучасныя і складаныя механізмы, а таксама ўбудаваныя музычныя рашэнні, з якіх гучаць кракаўскія мелодыі або найбольш папулярныя калядкі.


Версия для печати
Актуально
16.05.2018 На "Славянский базар в Витебске" уже продано и забронировано около 55 тыс. билетов Наиболее массово билеты приобретаются жителями Витебска и Минска. Активны и Могилев, Орша и Полоцк, из российских городов - Москва, Смоленск, Брянск. Далее география продаж и бронирования включает по убывающей Эстонию, Украину, Израиль, Казахстан.
16.05.2018 "Славянский базар в Витебске" в 2018 году побьет прошлогодний рекорд проектов На всех фестивальных площадках в этом году увеличилось количество проектов. Так, 19 крупных концертов пройдет в Летнем амфитеатре, все они очень разнообразны.
Все новости