Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > В облисполкоме

Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама

08.09.2020

за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства

  • Атрахімёнка Сяргея Рыгоравіча – начальніка склада захоўвання нафтапрадуктаў № 6 цэха эксплуатацыі складоў захоўвання нафтапрадуктаў рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнню нафтапрадуктамі ”Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт“;

 

за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм

  • Острыкаву Марыну Віктараўну – суддзю Віцебскага абласнога суда;

 

за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне Віцебскай энергетычнай сістэмы

  • Ціценку Генадзія Уладзіміравіча – дырэктара філіяла ”Энергазбыт“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“; 

 

за шматгадовую добрасумленную працу ў будаўнічай галіне, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства 

  • Сямёнава Аляксандра Міхайлавіча – генеральнага дырэктара камунальнага ўнітарнага вытворчага праектна-будаўнічага прадпрыемства  ”Полацксельбуд“;

 

за  шматгадовую добрасумленную работу па арганізацыі архіўнага справаводства, забеспячэнне захаванасці архіўных дакументаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці

  • Жаваранак Ірыну Іванаўну –  архіварыуса аддзялення дакументаабароту кіраўніцтва справамі Віцебскага абласнога  выканаўчага камітэта;

 

за шматгадовую добрасумленную работу ў органах мясцовага кіравання і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння

  • Пранніка Віктара Віктаравіча – ветэрана працы, пенсіянера;

  

за шматгадовую добрасумленную работу ў органах мясцовага кіравання і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння

  • Кіенку Барыса Фёдаравіча – ветэрана працы, пенсіянера.

(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 7 верасня 2020 г. № 509)

Версия для печати