Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > В облисполкоме

Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама

19.11.2020

за шматгадовую добрасумленную працу ў станкабудаўнічай прамысловасці, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства  

  • Любімава Алега Віктаравіча – вядучага інжынера-канструктара адкрытага акцыянернага таварыства Аршанскі станкабудаўнічы завод ”Чырвоны барацьбіт“;

 

за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у будаўніцтва аб’екта ”Размеркавальныя сеткі для пераводу на прыродны газ жыллёвага фонду ў н.п.Сасноўка Віцебскага раёна“

  • Гербулава Антона Анатольевіча – мантажніка вонкавых трубаправодаў службы рамонтна-аднаўленчых работ філіяла ”Віцебскае вытворчае ўпраўленне“ вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскаблгаз“;

 

за шматгадовую добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад у рэалізацыю фінансава-бюджэтнай і падатковай палітыкі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці  

  • Бычака Фёдара Мікалаевіча – начальніка фінансавага аддзела Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта;

 

за шматгадовую добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Віцебскай вобласці

  • Яфрэмава Барыса Сяргеевіча – намесніка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;

 

за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў

  • Досаву Іну Генадзеўну – старшыню суда Сенненскага раёна;

 

за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме прафесіянальнай адукацыі, высокія паказчыкі ў выхаванні і навучанні падрастаючага пакалення

  • Кабанаву Наталлю Радзівонаўну – майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй“
  • Лісецкага Мікалая Мікалаевіча – выкладчыка ўстановы адукацыі ”Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесіянальна-тэхнічны каледж“
  • Нікіфараву Тамару Іванаўну –майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі ”Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж“
  • Сяліцкую Алену Мераславаўну – намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце філіяла ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“ ”Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж“. 


(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 18 лістапада 2020 г. № 644)



Версия для печати