Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Медиагалерея

У Віцебску адсвяткавалі Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Беларусі (23.02.2017)

24.02.2017
Парад войскаў і мітынг прайшлі ў Віцебску з нагоды Дня абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтва вобласці, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый, ветэраны і школьнікі сабраліся на плошчы Перамогі каля манумента воінам, партызанам і падпольшчыкам. 

Вялікая ваенна-патрыятычная праграма пачалася з ускладання кветак і вянкоў да помніка воінам-вызваліцелям. Пасля некалькі батальёнаў прайшлі ўрачыстым маршам, а рота ганаровай варты выступіла з аркестрам. Яшчэ каля сотні віцяблян 23 лютага акунуліся ў вайсковыя будні. 

На тэрыторыі 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады ладзіўся дзень адкрытых дзвярэй. У гасцях людзі розных пакаленняў. Адны ацэньвалі выставу зброі і ваеннай тэхнікі, іншыя назіралі за падрыхтоўкай парашутыстаў.