Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Адзіная дзяўчына-трактарыст удзельнічае ў пасяўной у Талачынскім раёне

25.04.2019 Трэцякурсніца Коханаўскага дзяржаўнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Марыя Грушэцкая праходзіць практыку на сяўбе ў сельгаспрадпрыемстве «Камсамольская праўда» Талачынскага раёна.
 

Дзяўчыне даверылі Беларус-82 з раскідвальнікам мінеральных угнаенняў.

– З дзяцінства люблю тэхніку, – гаворыць Марыя. – Марыла навучыцца вадзіць трактар і аўтамабіль, як бацька і брат. Мне падабаецца вучыцца ў ліцэі, удзячна выкладчыкам і майстрам за атрыманыя веды.

Дзяўчына з задавальненнем выконвае сваю работу, робячы пасільны ўнёсак у закладку будучага ўраджаю. У далейшым Марыя Грушэцкая хоча атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць аграномам.

Дарэчы, летась яна працавала тут памочнікам камбайнера ў брата. За час жніва ні разу не пажалілася на стомленасць. Наадварот, першай прыбягала на машынны двор, каб праверыць гатоўнасць агрэгата да выхаду ў поле.

"Витебские вести".

Теги : АПК, сельское хозяйство, Толочинский район
Версия для печати