Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Час «Зажынак»: на палях гаспадарак Віцебшчыны праходзяць сімвалічныя беларускія абрады

07.08.2017 Для маладых механізатараў сельгаспрадпрыемства «Дрысенскі» Верхнядзвінскага раёна Максіма Прусакова і Дзяніса Дзямідава (на фота) сёлетняя ўборачная ўжо сёмая па ліку. Пачыналі яны разам памочнікамі камбайнераў, яшчэ калі вучыліся ў Сар’янскай СШ, узгадвае дырэктар «Дрысенскага» Васіль Губанаў.

Зараз Максім – студэнт Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта, але знайшоў час, каб дапамагчы роднаму прадпрыемству, ды і, вядома, падзарабіць падчас канікул. Дзяніс Дзямідаў – загадчык машыннага двара, але таксама ў гарачую пару, калі спатрэбілася, сеў за штурвал свайго камбайна. Старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама Ігар Марковіч (таксама, дарэчы, ураджэнец Сар’і) прывёў на семінары, які праходзіў перад пачаткам раённых «Зажынак», гэтых хлопцаў у якасці прыкладу добра наладжанай працы кіраўніцтва з кадрамі на сельгаспрадпрыемствах. 

Само ж свята прайшло па мясцовых традыцыях: весела, са спевамі, старажытнымі абрадамі і прызамі-падарункамі ў конкурсах, у якіх узялі ўдзел не толькі кіраўнікі гаспадарак Верхнядзвінскага раёна, але і госці з Віцебска. Асвячэнне будучага ўраджаю правялі мясцовыя святары. Першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Уладзімір Машэра, паказаўшы неблагое валоданне сярпом, выказаў спадзяванне, што Верхнядзвіншчына сёлета зноў будзе сярод лідараў жніва і пераадолее запаветную планку ў 100 тыс. тон збожжа. 

Кіраўнік абласной арганізацыі рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гутараў адзначыў, што жніво – гэта вянец той кампаніі, якая пачалася яшчэ леташняй восенню, у яе ўкладзена праца тысяч людзей. Сёлетні ўраджай павінен быць большым, чым у мінулым годзе, нягледзячы на не самыя спрыяльныя ўмовы надвор’я. Зараз галоўная задача – пачаць масавую ўборку. 

«Зажынкі» для працаўнікоў вёскі арганізуюцца ва ўсіх раёнах вобласці. Кожны зрабіў велізарны ўнёсак у вынік: і кіраўнікі гаспадарак, і спецыялісты, і механізатары, тыя, хто рыхтаваў глебу, сеяў, праводзіў апрацоўку, каб вырасціць ураджай і тым самым забяспечыць харчовую бяспеку. 

Настрой у людзей аптымістычны і ўсе ірвуцца ў бой, бо жніво, акрамя ўсяго іншага, і добры заробак. Камбайнеры гатовы працаваць і ўдзень, і ўначы, калі толькі вільготнасць зерня будзе дазваляць весці работы. Прафсаюзныя арганізацыі распрацавалі ўмовы спаборніцтва, каб пераможцы атрымалі матэрыяльнае ўзнагароджанне і падарункі. Хочацца адзначыць, падкрэсліў Віктар Сяргеевіч, не толькі абласных лідараў, але і ўсіх удзельнікаў жніва, якія будуць на першых пазіцыях у сваіх раёнах і арганізацыях. Калі не будзе хапаць рэсурсаў для стымулявання, абкам дапаможа адзначыць вартых узнагароды. 

Цяпер аграрыяў чакае самы спякотны ва ўсіх значэннях час, і трэба прыкласці ўсе намаганні, каб свята «Дажынак» працаўнікі вёскі сустрэлі з яшчэ лепшым настроем і большым размахам. 

Алесь Бынькоў, фота аўтара. "Витебские вести".

Теги : АПК, Верхнедвинский район, профсоюзы, сельское хозяйство
Версия для печати