Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе хрысціянаў, якія святкуюць Вялікдзень 12 красавіка

10.04.2020

Дарагія жыхары Віцебскай вобласці!

Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем!

Таінства гэтага хрысціянскага свята мае прыцягальную духоўную сілу, здольную напоўніць нашае жыццё глыбокім сэнсам.

Звязаныя з Уваскрэсеннем Хрыста традыцыі захоўваюцца ў пакаленнях, абуджаючы імкненне жыць у адпаведнасці з канонамі хрысціянства. Вялікдзень нагадвае пра галоўныя каштоўнасці: як важна для чалавека любоў, міласэрнасць, спачуванне, а таксама захоўваць мір у душы, сям’і, краіне. Такія пастулаты з’яўляюцца духоўным арыенцірам і маральным стрыжнем, якія сцвярджаюць стваральныя ідэі.

Няхай святло гэтай урачыстасці сагравае сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі! Шчыра жадаем, каб у вашых сем’ях, дамах заўсёды панавалі дабрабыт і ўзаемаразуменне, а ў душах — велікодная радасць і спакой!

З павагай,

Мікалай Шарснёў,                                                Уладзімір Цярэнцьеў,
старшыня                                                               старшыня
Віцебскага абласнога                                          Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                          Савета дэпутатаў
Версия для печати