Выборы - 2020
Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Телефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Міжнародны дзень роднай мовы адсвяткавалі ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. Машэрава

21.02.2020 Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. Машэрава быў прымеркаваны шэраг адметных мерапрыемстваў.

Напярэдадні свята ў віцебскай СШ №4, дзе з 1 верасня 2015 года дзейнічае філіял кафедры беларускага мовазнаўства ВДУ, прайшла імпрэза “І мова наша – з-пад крыла душы”, распрацаваная студэнткамі філалагічнага факультэта.

У Міжнародны дзень роднай мовы – 21 лютага – заняткі на ўсіх факультэтах універсітэта пачаліся тэматычнымі інфармацыйнымі гадзінамі. У марафоне беларускай паэзіі, арганізаваным у холе першага паверха галоўнага корпуса навучальнай установы, паўдзельнічалі шмат выступоўцаў.

Анлайн-фестываль у сацыяльных сетках “110 год мова гучыць у ВДУ” сабраў больш за 130 відэаролікаў, дзе студэнты, выкладчыкі, работнікі ВНУ на чале з рэктарам Валянцінай Багатыровай чыталі на памяць вершы па-беларуску.

Кульмінацыяй святочнага дня стала тэматычная гутарка за круглым сталом, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі абласной улады і дэпутацкага корпусу, кіраўніцтва ўніверсітэта і філфака, студэнты і актыў абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.

"Витебские вести".


Теги : Год малой родины
Версия для печати