Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Телефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Ордэнам Мацi ўзнагароджаны 240 жыхарак Беларусi. Сярод iх i прадстаўнiцы Вiцебшчыны

09.10.2020 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 358 аб узнагароджанні ордэнам Маці. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены 240 жыхарак рэспублікі — прадстаўніцы розных сфер дзейнасці.

Сярод узнагароджаных прадстаўніцы Віцебшчыны — намеснік дырэктара магазіна “Еўраопт” філіяла таварыства з абмежаванай адказнасцю ’’Еўрагандаль” (г.Наваполацк) Ганна Ананіч-Фаніцкая, работніца цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (г.Наваполацк) Таццяна Вайцёнак, памочнік выхавальніка ясляў-сада № 99 (г.Віцебск) Надзея Давыдзька, хатняя гаспадыня (Першамайскі раён г.Віцебска) Яна Дзергачова, работніца Бабыніцкага дзіцячага сада Полацкага раёна Ірына Мароз, санітарка Браслаўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Святлана Марозава, машыніст цэха лікёра-гарэлачнай вытворчасці ААТ “Віцебскі лікёра-гарэлачны завод ”Прыдзвінне“ Аксана Нядвецкая, спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг № 216 ААТ ’’Ашчадны банк ’’Беларусбанк” у Полацку Юлія Паўловіч і загадчык аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна Таццяна Шаціла.

"Витьбичи".

Версия для печати