Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Парадак — справа агульная. Жыхары Браслава рамантуюць свае хаты да «Дажынак»

14.06.2019 Дастаткова выйсці на любую вуліцу райцэнтра, каб зразумець, што Браслаў сёння — адна вялікая будаўнічая пляцоўка. На падрыхтоўку горада да абласнога свята працаўнікоў вёскі асігнавана 18 млн руб. бюджэтных сродкаў. Некаторыя арганізацыі за ведамасныя і ўласныя грошы акультурваюць адміністрацыйныя і вытворчыя плошчы, навакольную тэрыторыю, удасканальваюць аперацыі працоўнага працэсу. У агульную рабочую мітусню ўключыліся і асобныя гараджане.Праходзячы, напрыклад, па вул. Савецкай, міжвольна кідаеш позірк на фасад прыватнага двухкватэрнага дома нумар 133 са свежай фарбай. Яго гаспадары Віктар Іванавіч Перавозкін і Таццяна Пятроўна Камінская пенсійнага ўжо узросту, тым не менш вырашылі ўласнымі сіламі абнавіць знешні выгляд будынка пад сумесным дахам.

Па словах жонкі В. Перавозкіна Лідзіі Сцяпанаўны, прыйшоў час падрамантаваць фасад хаты, а тут і агульны рабочы настрой падрыхтоўкі да «Дажынак» падштурхнуў. Таму палюбоўна дамовіліся з суседзямі разам купіць аранжавую фарбу, каб абедзве палавіны блакіраванага дома выглядалі аднолькава прыгожа.

— Падлічылі, — кажа Лідзія Сцяпанаўна, — колькі яе трэба, заказалі на рынку. Дзякуем прадаўцам магазіна, што даставілі шмат патрэбнай фарбы прама дадому.

Падрамантаваць дошкі, зняць балгаркай састарэлае бляклае пакрыццё Перавозкіным дапамагаў зяць, а дафарбоўвае фасад унук Кірыл. Ён з’яўляецца студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, цяпер праходзіць практыку на Браслаўшчыне і ў вольны час займаецца рамонтам. На сваёй палавіне шчыруе муж Таццяны Камінскай. Нягледзячы на гады будынка і яго гаспадароў, хата атрымліваецца яркай і прыгожай. 

"Браслаўская звязда".
 

Теги : благоустройство, Браслав, Браславский район, Дажынкі
Версия для печати