Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

У Браславе здалі ў эксплуатацыю яслі- сад №3 – аб’ект з праграмы падрыхтоўкі да абласных “Дажынак”

05.07.2019 Напярэдадні Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Браславе здалі ў эксплуатацыю яслі - сад №3 – чарговы аб’ект з праграмы падрыхтоўкі да абласных “Дажынак”.

Генпадрадчык – трэст “Полацксельбуд” – з задачай справіўся паспяхова. Капітальны рамонт і мадэрнізацыю дашкольнай установы правёў своечасова і якасна, прычым не спыняючы яе работы. Больш за паўгода будаўнікі і дзятва былі суседзямі і як добрыя сябры стараліся не абцяжарваць жыццё адзін адному. Цяпер каля 300 хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалі выдатныя ўмовы. Прыкладна 1600 тысяч рублёў укладзены ў рамонт будынка, камунікацый, унутраных памяшканняў, якія аснасцілі новай мэбляй і інвентаром. Адным словам, усё тут новае і сучаснае. Нават расфарбоўка будынка, спальняў, сталовай, калідораў – вясёлая і прыемная воку – стварае пазітыўны настрой.

Кіраўніцтва раёна, калектыў ясляў-сада дзякавалі “Полацксельбуду” і яго субпадрадчыкам – ААТ “Ведабуд”, “Аута”, “Белагра”, Глыбоцкай ПМК-47 і Браслаўскай ПМК-42 за старанную работу.

І вось традыцыйная чырвоная стужка перарэзана, госці прайшлі ў будынак. На свае вочы пераканаліся ў якасці аддзелачных работ, пабачылі цудоўную мэблю – сталы, стульчыкі, шафы, сцелажы, ложкі, выпушчаныя віцебскімі мэбельшчыкамі ААТ “Паставымэбля” і “Лагратрэйд”, ацанілі дызайн інтэр’ера, створаны супрацоўнікамі ясляў-сада. Гасцей вітала дзятва ў новай актавай зале – светлай і прыгожай.

– Хай такіх аб’ектаў будзе больш, – пажадаў старшыня райвыканкама Аляксандр Баданін. – А для гэтага патрэбны не толькі сродкі, але і жаданне саміх браслаўчан жыць і працаваць лепш, клапаціцца пра свой горад і яго развіццё.

"Витебские вести".

Теги : Браслав, Браславский район, Дажынкі, дети, образование
Версия для печати