Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

У работу па падрыхтоўцы Браслава да «Дажынак» уключыўся і студатрад маладых браслаўчан

22.07.2019 У работу па падрыхтоўцы да «Дажынак» уключыўся і студатрад маладых браслаўчан. Пятнаццаць навучэнцаў Відзаўскага каледжа і гарадскіх школ атрымалі экіпіроўку ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы – абутак, спецвопратку і прылады працы – і разам з прадстаўнікамі іншых арганізацый займаюцца добраўпарадкаваннем. Прыбралі скошаную траву на пляжы возера Бярэжжа, цяпер задзейнічаны на падрыхтоўцы да здачы зоны адпачынку на Дрывятах.


– Іх дапамога тут вельмі дарэчы, – сцвярджае намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка. – На наступным тыдні гэты аб’ект будзе здавацца ў эксплуатацыю. Навучэнцы выраўніваюць глебу на вялікай плошчы, якая адразу засяваецца травой.

Потым у юнакоў і дзяўчат будзе новае заданне, работы ў горадзе хапае. Усе рады, што залічаны ў атрад. Адны, як сябры-адзінаццацікласнікі Улад і Максім, пра яго стварэнне даведаліся з сайта райкама БРСМ, іншым прапанавалі зарабіць на летніх канікулах педагогі.

– І мы дружна выйшлі на работу, каб зрабіць свой унёсак у падрыхтоўку Браслава да такога адказнага мерапрыемства, як «Дажынкі», – гаворыць выконваючая абавязкі першага сакратара ГА Дар’я Гірса.

"Витебские вести".

Теги : благоустройство, Браслав, Дажынкі
Версия для печати