Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Поздравления

Старшыня Віцебскага аблвыканкама павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам

07.10.2016

Паважаныя работнікі культуры Віцебшчыны!

Прыміце цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!  

Выказваю вам удзячнасць за прафесіяналізм, любоў да прыгожага і памкненне перадаць гэту любоў іншым. Менавіта вы, артысты, мастакі, народныя майстры, супрацоўнікі музеяў, бібліятэк, тэатраў, дамоў культуры, прадстаўнікі творчых калектываў, усе, хто шчыра і апантана працуе на ніве культуры і мастацтва, ствараеце  аснову для выхавання ў грамадстве найлепшых пачуццяў – любові да радзімы, прыгажосці, дабрыні.

Рэалізацыя шматлікіх культуралагічных праектаў, арганізацыя і правядзенне міжнародных фестываляў і конкурсаў спрыяе вызначэнню нацыянальнай спадчыны як часткі сусветнай культуры, раскрывае творчы патэнцыял грамадзян Беларусі, стварае незабыўную святочную атмасферу. У Год культуры мы асабліва падкрэсліваем значнасць захавання і развіцця нацыянальнай свядомасці, духоўных каштоўнасцяў Прыдзвінскага краю.

Няхай ваша праца заўсёды будзе заўважанай і дазволіць захаваць культурную спадчыну для нашчадкаў. Менавіта таму Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам заснавана прэмія за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва. Штогод атрымліваюць прэміі і лепшыя навучэнцы дзіцячых мастацкіх школ і каледжаў. У мінулым годзе больш за 50 юнакоў і дзяўчат сталі лаўрэатамі творчых конкурсаў, 22 навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў увайшлі у банк спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Упэўнены, сваім талентам і самаадданай працай вы ўмацуеце паўночны рэгіён Беларусі новымі творчымі дасягненнямі і здабыткамі.

Жадаю вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, дабрабыту, натхнення і прафесійных поспехаў!

З павагай,      

Мікалай Шарснёў,
старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Версия для печати