ХрысціянамВіцебшчыны,
якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня
Шчыра віншую Вас са святам Божага Нараджэння!
Маральныя і духоўныя каштоўнасці, абвешчаныя свету Евангеллем, з’яўляюцца апорай для ўсіх хрысціян, крыніцай жыцця. У гэтыя святочныя дні мы зноў звяртаемся да ідэалаў міру, згоды і гуманізму.
З Нараджэннем Хрыста звязаны пачатак новага жыцця, адвечнае памкненне чалавека да шчасця і дабрачыннасці, міласэрнасці і любові. Свята мы па традыцыі сустракаем у сем’ях, ва ўтульным доме, дзе пануе атмасфера радасці яднання бацькоў і дзяцей, старэйшага і малодшага пакаленняў.
Мы будуем планы на будучыню, умацоўваем свае сэрцы ў любові да блізкіх і родных людзей, даем прыклад узаемапаразумення і спагады.
Няхай святло Каляднай зоркі прыходзіць у вашы сем’і, дапамагае берагчы адзін аднаго, а наш родны Прыдзвінскі край квітнее ў дабрабыце, будзе больш багатым і стабільным.
Жадаю Вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, радасці, ашчадна захоўваць традыцыі нашых старэйшых пакаленняў, поспехаў у справах!
З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага
камітэта.