Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Поздравления

Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама з Днём беларускага пісьменства

29.08.2017
 Паважаныя сябры!

Віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца на старажытнай полацкай зямлі. Сімвалічна, што менавіта  з Полацку, які завецца ”бацькам гарадоў беларускіх“, у 1994 годзе адбыўся яго пачатак. Ганарова сустракалі Дзень беларускага пісьменства і Орша, Паставы, Глыбокае, аддаючы павагу роднаму слову і багатай нацыянальнай культуры.

Сёлетняя ўрачыстасць – выключна адметная. Яна спалучае і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, і 1155-годдзе горада Полацка.  Падзея мае, сапраўды, сусветнае значэнне.

Сын полацкага купца Францыск Скарына атрымаў выдатную адукацыю, акрамя роднай беларускай, валодаў польскай, чэшскай, стараславянскай, яўрэйскай, грэчаскай і лацінскай мовамі.  У 1517 годзе ў Празе заснаваў друкарню і выдаў ”Псалтыр“ і іншыя кнігі Старога Запавету.  Імя яго ўшанавана ў роднай Беларусі: адкрыты помнікі ў Полацку, Мінску і Лідзе, яго імем названы гімназіі ў Полацку і Мінску, універсітэт у Гомелі, заснаваны дзяржаўныя ўзнагароды – медаль і ордэн імя Ф.Скарыны.

Віцебшчына падаравала свету нямала слынных імёнаў: Еўфрасіння Полацкая, Васіль Цяпінскі, Сімяон Полацкі, Спірыдон Собаль, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Жарэс Алфёраў. Уклад нашых землякоў у скарбонку нацыянальнай культуры цяжка пераацаніць.

У гэтыя дні ўсе шляхі вядуць у Полацк, дзе пройдуць дзясяткі цікавых і адметных мерапрыемстваў: міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў ”Дыпламатыя слова: Францыск Скарына ў сусветнай гуманітарнай прасторы“, навукова-практычная канферэнцыя ”Полацкія чытанні“, фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“, урачыстае адкрыццё памятнага знака ”Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці“ і многія іншыя.

Нашы гісторыя і сучаснасць арганічна паяднаны. Мы павінны рабіць усё, каб захаваць унікальную спадчыну для нашчадкаў. Няхай святло роднага слова дае чалавеку сілы і ўпэўненасць у заўтрашнім дні!

Жадаю вам здароўя, шчасця, міру і згоды, плённай працы і поспехаў!

З павагай,

                                                                     Мікалай Шарснёў,
                                                                     старшыня
                                                                     Віцебскага абласнога
                                                                     выканаўчага камітэта 

Версия для печати