Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Телефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Поздравления

Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2019


Паважаныя жыхары вобласці!

Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Як трывалая канструкцыя прававой сістэмы, Асноўны закон сцвярджае непахіснасць дэмакратыі, гарантыі суверэнітэту, правоў і свабод грамадзян. Гэты пастулат за 25 гадоў узбагаціўся сэнсам, стаў падмуркам усіх стваральных працэсаў. Прытрымлівацца духу і літары Канстытуцыі — норма цывілізаванага жыцця.

Патэнцыял Віцебскай вобласці невычэрпны, яго моц — у людскіх рэсурсах. Жыццё паказвае: поспех чалавека вызначае яго працавітасць, ініцыятыва, адказнасць, прадпрымальнасць. Мы перакананыя, што пад надзейнай і бясспрэчнай абаронай Закона з вашым актыўным удзелам будуць вырашацца стратэгічныя задачы, накіраваныя на павышэнне якасці жыцця грамадства.

У гэты дзень прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны!

З павагай,

 

 

Мікалай Шарснёў,

старшыня

Віцебскага абласнога 

выканаўчага камітэта

                

Уладзімір Цярэнцьеў,

старшыня

Віцебскага абласнога

Савета дэпутатаў


Версия для печати