Настройки
Настройки шрифта
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

Сакрэтамі майстэрства падзеляцца ганчары Беларусі і Расіі на пленэры ў Аршанскім раёне

08. 10. 2019

Міжнародны пленэр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Букет Прыдняпроўя" збярэ 9-12 кастрычніка ў Аршанскім раёне майстроў з Беларусі і Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Мерапрыемства пройдзе на базе Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў у пасёлку Копысь. Яго ўдзельнікамі стануць знакамітыя ганчары і керамісты з розных куткоў Беларусі, а таксама іх калегі са Смаленска і Пскова. На працягу некалькіх дзён майстры будуць ствараць работы, праводзіць майстар-класы, у час якіх раскажуць аб сваім бачанні захавання традыцый народных рамёстваў, падзеляцца вопытам, аўтарскімі напрацоўкамі і сакрэтамі прафмайстэрства. Важнай часткай пленэру стане конкурсны складнік. Творчае спаборніцтва "Гліна спявае" пройдзе ў пяці намінацыях. Журы трэба будзе вызначыць лепшыя дамашнюю калекцыю (іх аўтары прывязуць з сабой), зробленыя ў дні пленэру гліняны посуд, цацку, выраб дэкаратыўна-глінянай пластыкі і выбраць пераможцу ў намінацыі "Зберажэнне і развіццё ганчарных традыцый". Таксама насычаная праграма ўключае знаёмства з выдатнымі мясцінамі Аршанскага раёна, удзел у разнастайных культурных мерапрыемствах, у тым ліку свяце "Малая радзіма - вялікая любоў", прысвечаным Году малой радзімы і 960-годдзю пасёлка Копысь. Арганізатары - Міністэрства культуры, Беларускі саюз майстроў народнай творчасці, упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Аршанскі райвыканкам.

БЕЛТА.

Версія для друку
Все новости