Настройки
Настройки шрифта
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Витебский областной исполнительный комитет

Падрыхтоўка да “Дажынак-2017»: у актыўную фазу ўвайшлі арганізацыйныя работы па вызначэнні асноўных дзеянняў на пляцоўках мерапрыемства

11. 09. 2017

Работы, якія ажыццяўляюцца сёння пры падрыхтоўцы да абласных “Дажынак – 2017”, выходзяць далёка за межы “генеральнай уборкі”. Маштабы і характар пераўтварэнняў дазваляюць разглядаць іх у межах гарадскога развіцця. У гэтыя дні да святочнага партрэта Дуброўна, сталіцы галоўнага сельскагаспадарчага форума Віцебшчыны, дадаюцца апошнія штрыхі: завяршаюцца работы на аб’ектах рэканструкцыі, добраўпарадкаваюцца дарогі, вуліцы. У актыўную фазу ўвайшлі арганізацыйныя работы па вызначэнні асноўных дзеянняў на пляцоўках мерапрыемства. Гэтая тэма стала лейтматывам чарговай нарады па падрыхтоўцы да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі, якая прайшла ў аблвыканкаме пад кіраўніцтвам старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева з удзелам зацікаўленых структур.

За гады існавання гэтае свята стала з’явай, значэнне якой не вычэрпваецца ідэалагічным зместам, стылістыкай і эстэтыкай сучасных беларускіх святаў, роляй у развіцці сельскай гаспадаркі. Усе гэтыя бакі па-ранейшаму застаюцца важнымі. “Дажынкі” даюць магчымасць кожнаму далучыцца да традыцыйных каштоўнасцяў беларускага народа, у тым ліку – павагі да чалавека працы.

– “Дажынкі” – гэта свята для трох катэгорый: працаўнікоў вёскі, жыхароў горада і раёна, а таксама для шматлікіх гасцей. Усе яны павінны паўнавартасна адчуць урачыстасць, – акцэнтаваў увагу Уладзімір Уладзіміравіч.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў перакананы: падрыхтоўка да форума павінна стаць клопатам не толькі абласных і раённых улад. Справа гонару кожнага жыхара Дуброўна, раёна падрыхтавацца да свята, сустрэць гасцей з добраўпарадкаваным падворкам.

Большасць пунктаў падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу маюць чыста гаспадарчы характар. Але нямала такіх, якія ўносяць у маючае адбыцца свята своеасаблівы каларыт: праекты “Традыцыйны касцюм Віцебскай вобласці”, “Віцебшчына фестывальная”, “Вітае Дубровеншчына”. Дарэчы райцэнтр прадэманструе свае дасягненні і славутасці: гасцям раскажуць пра гісторыю, знакамітых землякоў, фестывальны рух, рамесную дзейнасць і інш. Па-мастацку аформяць выставы караваяў, сельскагаспадарчай тэхнікі. У працу падключацца і шэраг гандлёвых кропак. На святочны лад будуць настройваць адметныя атрыбуты — арт-аб’екты, стылізаваныя білборды і плакаты, рознакаляровыя сцягі. Да прыезду гасцей таксама рыхтуюцца забаўляльныя праграмы. У рамках фестывалю пройдуць паказальныя выступленні ратавальнікаў. Галоўным сімвалам абласнога свята па традыцыі стане шмат’ярусны каравай, выпечаны з мукі новага ўраджаю, які ўпрыгожыць галоўную сцэнічную пляцоўку. Адным з ключавых момантаў стане ўрачыстае адкрыццё загса, дзіцячай пляцоўкі, фантана.

Напрыканцы нарады Уладзімір Цярэнцьеў даў устаноўку: на кожным з арганізацыйных этапаў ні адно звяно, адказнае за падрыхтоўку да свята, не павінна даць збой. Да таго ж кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці даручыў адпаведным службам вырашыць пытанні, звязаныя з арганізацыяй бяспекі грамадзян, паркоўкі транспарту, харчавання. Дэталёва трэба адпрацаваць і графік заездаў дэлегацый, расстаноўку тэатралізаваных пляцовак, размяшчэнне брэндаў гарадоў і раёнаў і інш. Ход выканання заданняў будзе кантралявацца, нарады працягнуцца.

Вольга БУЛАЎКА,
галоўны спецыяліст 
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, 
культуры і па справах моладзі 
Віцебскага аблвыканкама.

Версия для печати
Все новости