Настройки
Настройки шрифта
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Витебский областной исполнительный комитет

Модернизированную линию сепарации торфа открыл «Витебскоблгаз» в Оболи

11. 12. 2018
Пуск мадэрнізаванай лініі сепарацыі торфу прайшоў на вытворчасці па здабычы і перапрацоўцы торфу ВУ «Віцебскторф» у гарадскім пасёлку Обаль Шумілінскага раёна.

Генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» Пётр Шэршань, намеснік генеральнага дырэктара па прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці Канстанцін Пачэпка, 
старшыня Шумілінскага райвыканкама Алег Быкаў і начальнік ВУ «Віцебскторф» Віталь Няспляк запускаюць новую лінію ў работу.

У мерапрыемстве паўдзельнічалі старшыня Шумілінскага райвыканкама Алег Быкаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» Пётр Шэршань, кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму Віцебскаблгазу.

— Мадэрнізацыя была праведзена ў кароткі тэрмін, — адзначыў кіраўнік ВУ «Віцебскторф» Віталь Няспляк. — Абсталяванне выраблена на магілёўскім ААТ «НДІстромаўталінія», усе будаўнічыя работы выканала Шумілінская ПМК‑70.

Мадэрнізацыя дазволіла аўтаматызаваць усе тэхналагічныя працэсы, звязаныя з вырабам прадукцыі, павялічыць аб’ёмы, палепшыць якасць і пашырыць асартымент торфапрадукцыі, скараціць страты торфу на вытворчасці. Праведзеная мадэрнізацыя, а таксама ўвядзенне новых плошчаў торфаздабычы, па ацэнках спецыялістаў, забяспечаць стабільную работу прадпрыемства на 30 гадоў.

Пётр Шэршань падзякаваў за доб­рую, аператыўную і якасную работу, адзначыўшы, што ў гэтым заслуга ўсіх прадпрыемстваў Віцебскаблгазу, якія ўносілі свой уклад у рэканструкцыю і мадэрнізацыю торфапрадпрыемстваў у Крулеўшчыне (Докшыцкі раён), Обалі (Шумілінскі раён) і Акцябрскім (Чашніцкі раён).

Алег Быкаў падкрэсліў, што новая вытворчасць — гэта новыя працоўныя месцы з высокай і стабільнай зарплатай, што мае вялікае значэнне для Обалі.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з работай лініі, а таксама з вялікім асартыментам прадукцыі, якую выраб­ляе Віцебскторф. Пасля пуску лініі адбылiся падвядзенне вынікаў работы прадпрыемства і цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў ВУ «Віцебскторф» і УП «Віцебскаблгаз».

"Витьбичи".

Новости по теме: Шумилинский район
Версия для печати
Все новости