Настройки
Настройки шрифта
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Витебский областной исполнительный комитет

Старшыня Віцебскага аблвыканкама павіншаваў калектыў Нацыянальнага драмтэатра імя Я.Коласа з 90-годдзем заснавання ўстановы

21. 11. 2016
 Шаноўныя коласаўцы!

 

Шчыра  віншую вас з 90-годдзем Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

21 лістапада 1926 года ў гісторыі Віцебска і тэатральнага мастацтва Беларусі адбылася значная падзея: быў адкрыты Другі Беларускі Дзяржаўны тэатр, якому ў 1944 годзе было нададзена імя народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.

Сёння культурную прастору краіны немагчыма ўявіць без коласаўскай сцэны, якая заўсёды здзіўляе яскравымі арганічнымі пастаноўкамі, спалучэннем яркага акцёрскага таленту з цікавымі рэжысёрскімі здабыткамі  і арыгінальнымі мастацкімі знаходкамі. Годнае сцэнічнае жыццё ў Нацыянальным акадэмічным драматычным  тэатры імя Якуба Коласа мае як нацыянальная, так і сусветная драматургія. Значны след у творчай біяграфіі тэатра пакінула супрацоўніцтва з нашымі знакамітымі землякамі Уладзімірам Караткевічам і Аляксеем Дударавым. 75 год несумненным поспехам карыстаецца бліскучы спектакль па п’есе Віталя Вольскага ”Несцерка“, які даўно стаў візітнай карткай коласаўцаў.

Тэатр імя Якуба Коласа добра вядомы за межамі нашай краіны. Спектакль ”Шагал…Шагал…“ неаднаразова быў адзначаны на міжнародных тэатральных фестывалях. Заўсёды з поспехам праходзяць гастролі ў дзяржавах блізкага замежжа, дзе талент віцебскіх акцёраў добра вядомы.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр плённа працуе з сучаснай драматургіяй. У рэпертуары – 49 пастановак розных жанраў. У мінулым годзе пастаноўка спектакля ”Не пакідай мяне…“ адкрывала Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Спалучэнне сталых акцёрскіх знакамітасцяў з таленавітымі маладымі парасткамі вызначае традыцыйнасць і наватарства тэатральный эстэтыкі.

Жадаю вам новых творчых дасягненняў і поспехаў, цікавых пастановак, натхняльнай плённай працы! Няхай на коласаўскай сцэне заўсёды пануе добры настрой, творчая атмасфера! Здароўя, шчасця, дабрабыту!

З павагай,      

Мікалай Шарснёў,
старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Версия для печати
Все новости