Настройки
Настройки шрифта
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Витебский областной исполнительный комитет

Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва з Днём Канстытуцыі

14. 03. 2018
 Паважаныя жыхары вобласці!

 

Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Амаль чвэрць стагоддзя мы жывём у адпаведнасці з Асноўным законам краіны, звяраючы па гэтым дакуменце кожны крок у палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і прававой галінах. Канстытуцыя грунтуецца на праграмных асновах, з’яўляецца трывалай канструкцыяй прававой сістэмы, сцвярджаючы непахіснасць дэмакратыі, гарантыі суверэнітэту, правоў і свабод грамадзян.

Прытрымлівацца духу і літары Асноўнага закона — грамадзянскі абавязак кожнага. Менавіта ад гэтага залежыць стабільнасць, мір, згода, дабрабыт народа і росквіт краіны.

Няхай стваральныя мэты, закладзеныя ў канстытуцыйных прынцыпах і нормах, садзейнічаюць вырашэнню стратэгічных задач, рэалізацыі патэнцыялу ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

У гэты дзень прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны!

З павагай,

Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта.

Версия для печати
Все новости