Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 студзеня падпісаў
Указ нумар 1 "Аб аб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці".
Момант падпісання быў паказаны ў тэлеэфіры ў рамках трансляцыі навагодняга
звароту кіраўніка дзяржавы да беларускага народа. Ва ўказе зазначаецца, што Год
гістарычнай памяці аб'яўляецца ў мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства
да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.