Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Прэзідэнт уручыў Гран-пры дзіцячага конкурсу "Славянскага базару" беларусу Елісею Касічу

15.07.2022  Юны беларускі выканаўца Елісей Касіч заваяваў Гран-пры юбілейнага XX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск"..

Узнагароду Елісей Касіч атрымаў з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Беларускі выканаўца 13 ліпеня сваім выступленнем адкрыў дзіцячы музычны конкурс васільковага фестывалю. Елісей Касіч прадставіў на суд гледача і журы кампазіцыю "Неба пажар" Валерыя Шмата. Юны артыст атрымаў максімальную колькасць балаў - 70.

У другі дзень вакальнага спаборніцтва ён таксама набраў максімальны бал, выканаўшы песню Селін Дыён "I surrender", і такім чынам упэўнена выйшаў у лідары. На адзін бал ад беларуса адстала прадстаўніца Расіі Юлія Гаўрылава.

Версия для печати