Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Спецыяльная ўзнагарода Прэзідэнта на "Славянскім базары" ўручана Анатолю Ярмоленку і ансамблю "Сябры"

15.07.2022 Беларускі выканаўца Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры" ўдастоены ў гэтым годзе спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення".

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў артыстам узнагароду ў час цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

"Дарагія сябры, прыемна быць у гэтай зале. Я ўжо немалады палітык, адчуваю гэту аўру, гэту адкрытасць, шчырасць. Мяне ў гэтым плане не падманеш, вы сапраўдныя. Дзякуй вам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Анатоль Ярмоленка адзначыў, што сама назва ўзнагароды сімвалічная: у нашай краіне і за яе межамі, у нашых суседзяў заўсёды павінны быць мір і ўзаемаразуменне. Паводле яго слоў, вельмі добра, што ёсць такі цудоўны фестываль, як "Славянскі базар у Віцебску". Артыст падкрэсліў, як важна было захаваць фестываль. Беларусы могуць ганарыцца тым, што ім гэта ўдалося.

"БЕЛТА"

Версия для печати