Прыёмная выканкама
210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый створаны ў ВДМУ

20.04.2021 Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый створаны ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Адпаведнае пагадненне падпісалі сёння прарэктар па навукова-даследчай рабоце ВДМУ Сяргей Сушкоў і генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў.

Адкрыццё цэнтра ва ўніверсітэце спросціць усім супрацоўнікам і студэнтам пошук інфармацыі аб існуючых навуковых дасягненнях і адкрые доступ да патэнтных і непатэнтных баз даных Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, НЦІУ і іншых бясплатных інфармацыйных рэсурсаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Стварэнне цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый у Беларусі будзе садзейничаць уключэнню моладзі ў інавацыйны працэс і ўдасканаленню сістэмы абароны і камерцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасці. "Да канца гэтага года плануем адкрыць яшчэ тры цэнтры на базе ўніверсітэтаў у Пінску, Полацку і ў БДУІР. Беларусы - таленавітая нацыя, мы ствараем шмат інавацый, навуковых распрацовак і стаіць задача іх абараніць і камерцыялізаваць. Таксама важна мець доступ да апошніх сусветных распрацовак, напрамкаў навукі і тэхналогій, якія робяцца ва ўсім свеце. Ставім задачу ў канчатковым выніку ахапіць такімі цэнтрамі ўсе ВНУ краіны", - падкрэсліў у гутарцы з журналістамі старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.

Паводле яго слоў, такая паслуга, як паказала работа першых цэнтраў у краіне, карыстаецца попытам. У 2020 годзе толькі ў цэнтры падтрымкі тэхналогій і інавацый Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці праведзена больш за 4,5 тыс. кансультацый юрыдычных і фізічных асоб па пытаннях афармлення, аховы і перадачы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

"Развіваем гэты напрамак на рэгіёны, пачалі з абласных цэнтраў, потым пойдзем у гарады, дзе насельніцтва 80 тыс. і больш і ёсць універсітэт. Гэта працуе, дае свой вынік: калі ў 2018 годзе мы экспартавалі інтэлектуальных паслуг амаль на $100 млн, то за 2020 год ужо на $125 млн. Але мы, беларусы, на сваёй інтэлектуальнай працы павінны зарабляць значна больш", - дадаў Аляксандр Шумілін.

Стварэнне сеткі ЦПТІ - міжнародны праект, які ініцыяваны Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці. Ён накіраваны на развіццё інавацыйнага патэнцыялу краін і рэгіёнаў праз забеспячэнне інфармацыйнай і навукова-метадычнай падтрымкі карыстальнікаў паслуг цэнтраў у сферы навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. На гэты час у Беларусі працуе дзевяць ЦПТІ: па адным у Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы, яе абласных філіялах, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, у індустрыяльным парку "Вялікі камень" і НЦІУ. У бліжэйшы час плануецца адкрыць яшчэ некалькі цэнтраў на базе бібліятэк Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У Віцебску старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін таксама абмеркаваў з кіраўніцтвам ААТ "Віцязь" ход рэалізацыі інавацыйнага праекта па стварэнні сучасных вытворчасцей і выпуску сродкаў зараднай інфраструктуры для электрамабіляў, у тым ліку электразарадных станцый Mode 4 хуткага тыпу.

БЕЛТА.



Версия для печати