Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Усе раёны Віцебскай вобласці пачалі нарыхтоўку кармоў

03.06.2021 Усе раёны Віцебскай вобласці пачалі нарыхтоўку кармоў. У гаспадарках масава аб'езджваецца тэхніка, вядзецца падкос пашы, пры гэтым зялёная маса ідзе на нарыхтоўку сена. Таксама пачалі нарыхтоўку высокапажыўных кармоў у стрэйч-плёнку, набіраюць тэмп работы па нарыхтоўцы сенажу і сіласу.

Усяго ў бягучым сезоне ў Віцебскай вобласці трэба будзе нарыхтаваць каля 2 млн т сенажу і 2 млн т сіласу. Першы ўкос траў запланавана правесці на плошчы 210 тыс. га, нарыхтаваўшы пры гэтым каля 360 тыс. т кармавых адзінак.

БЕЛТА.

Версия для печати