Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Зацверджаны тэрміны правядзення "Славянскага базару"

26.04.2021 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Асноўныя мерапрыемствы "Славянскага базару" пройдуць з 15 па 18 ліпеня. У мэтах пашырэння глядацкай аўдыторыі прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 73 дзяржаў.

Пропускам для бязвізавага перасячэння Дзяржаўнай граніцы для замежных грамадзян будзе білет на мерапрыемствы фестывалю, праводзімыя ў Летнім амфітэатры або ў канцэртнай зале "Віцебск".

З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў.

БЕЛТА.


Версия для печати