Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Главная > Беларуская версія  > Для прэсы  > Парадак падачы запытаў ад СМІ

Парадак падачы запытаў ад СМІ

Разгляд заяў СМІ і прадстаўленне каментароў СМІ

Прадастаўленне рэдакцыі СМІ афіцыйных каментароў і (або) інфармацыі па пытаннях, аднесеных да сферы дзейнасці Віцебскага аблвыканкама, структурных падраздзяленняў, а таксама дазвол рэдакцыі СМІ на публікацыю афіцыйных інтэрв'ю і артыкулаў, запіс тэле-і радыёперадач з удзелам службовых асоб Віцебскага аблвыканкама, структурных падраздзяленняў ажыццяўляецца па пісьмовым запыце (далей – запыт), які аформлены і змяшчае ўказанне на:

  • асноўную тэму (прадмет запыту);
  • спіс пытанняў;
  • час, месца і кантэкст выкарыстання прадстаўленай інфармацыі;
  • сцэнарны план, аб'екты, на якіх плануецца праводзіць здымкі, планаваную дату і час здымак (пры арганізацыі фота- і (або) відэаздымак);
  • запланаваную дату публікацыі або выхаду ў эфір выніковых матэрыялаў;
  • кантактныя звесткі журналіста рэдакцыі СМІ;
  • кароткія звесткі аб рэдакцыі СМІ (адрас, тэлефон, форма і тэрыторыя распаўсюджвання, тэматыка і (або) спецыялізацыя, перыядычнасць выпуску).

Запыты разглядаюцца на працягу 5 працоўных дзён, па заканчэнні якіх прымаецца рашэнне аб адмове або задавальненні запыту.

У выпадку задавальнення запыту адказы могуць быць дадзены ў вуснай або пісьмовай форме.